ArabicBelarusianChinese (Simplified)EnglishRussianSpanish
Версия для слабовидящих

Родная мова - Айчыны аснова

Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы пад назвай “Паэт і грамадзянін зямлі беларускай”, адбылося ў Акадэміі МУС.

Свята пачаў намеснік начальніка акадэміі па ідэлагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Руслан Цясленка, які подкрэліў: “Сёння невыпадкова ў нашай краіне адбываюцца важныя падзеі, якія маюць вялікае значэнне для развіцця нашай дзяржавы, яе росквіту і незалежнасці. Родная мова - гэта тое, што нас аб’ядноўвае ў адну нацыю, робіць нас сапраўднымі беларусамі".


Дыпломамі ўзнагароджаны члены патрыятычных клубаў акадэміі - пераможцы конкурсу пісьмовых творчых эсэ “Родная мова - Айчыны аснова”, а таксама конкурсу відэаролікаў сярод навучэнцаў акадэміі “Славутыя землякі” ў некалькіх намінацыях.

На літаратурнай вечарыне, прысвечанай 110-годдзю з дня нараджэння Аркадзя Куляшова - аднаго з тых, хто вывеў беларускую паэзію і ўсю літаратуру на міжнародны ўзровень, гучалі вершы і песні на беларускай мове.

Новости