17
Ат, Вер

Курсанты прынялі ўдзел у акцыі па добраўпарадкаванні Ваенных могілак

На тэрыторыі могілак «Вайсковыя» прайшла моладзевая акцыя па добраўпарадкаванні «Наша памяць - ветэранам!», у якой прынялі ўдзел курсанты факультэта міліцыі.

Курсанты 1 «А» курса пад кіраўніцтвам намесніка начальніка курса капітана міліцыі Вадзіма Лілі прынялі ўдзел у акцыі, да якой таксама далучыліся навучэнцы іншых устаноў адукацыі Савецкага раёна Мінска.

Вайсковыя могілкі - асаблівае месца са сваёй неверагоднай атмасферай. Вялікі мінскі некропаль захоўвае найбагацейшую гісторыю людзей у пагонах, распавядае шматлікія подзвігі савецкіх герояў другой паловы XX стагоддзя, выдатных беларускіх прадстаўнікоў навукі, культуры, спорту пачатку XX стагоддзя, легендарных літаратараў, такіх як Янка Купала, Якуб Колас, Кузьма Чорны.

Да ведама:

Гісторыя Мінскіх гарадскіх ваенных могілак пачалася з далёкага XIX стагоддзя, ўрачыстая цырымонія асвячэння адбылася 2 чэрвеня 1895 года духоўнікам бацькам Паўлам Багдановічам. У 2005-м ўчастак воінскіх пахаванняў быў рэканструяваны і добраўпарадкаваны. На 2017 годзе ў могілках «Вайсковыя» налічваецца каля 3000 пахаванняў.

Размешчаны могілкі ў Савецкім раёне горада Мінска па адрасе: вул. Казлова, 11.


Замиг Аліеў, 1 «А» курс.
Ф
ота аўтара

 

Навіны