19
Нд , Май

Напярэдадні Пасхі курсанты сустрэліся са святаром

Напярэдадні Пасхі курсанты сустрэліся з протаіерэем Сергіем Евтушыкам.

У сувязі з маючым адбыцца праваслаўным святам Вялікадня курсанты факультэта міліцыі сустрэліся з клірыкам прыходу храма Усіх Святых протаіерэем Сергіем Евтушуком. Мерапрыемства было арганізавана ФМ сумесна з сакратаром ГА «БРСМ» Акадэміі МУС Антанінай Баршчун.

Протаіерэй Сергій распавёў курсантам аб гістарычных аспектах Старога Запавету, растлумачыў  значэнне радкоў свяшчэннага пісання, а таксама аказаў духоўную падтрымку слухачам ў пагонах. Яго развагі пра дабро і зло, пра святло i пра цемру, якія тычацца грахоў, разам з гісторыяй Вялікадня, надоўга запомняцца курсантам. Святар адказаў на ўсе пытанні курсантаў.

- Духоўнае развіццё з'яўляецца не менш важным аспектам ў станаўленні асобы, гэта проста неабходна будучаму афіцэру, - падзяліўся ўражаннямі ад сустрэчы курсант 2 «А» курса факультэта міліцыі радавы фінансавай міліцыі Віктар Храменков. - Правядзенне падобных сустрэч у чарговы раз даказвае, што ў Акадэміі МУС вялікая ўвага надаецца таксама духоўнаму развіццю. Ад асобы курсантаў я хачу падзякаваць кіраўніцтву курсу і БРСМ Акадэміі МУС за цікавую сустрэчу.

Падобныя сустрэчы з'яўляюцца неад'емнай часткай станаўлення курсантаў і фарміравання асобы з шырокім кругаглядам і спазнанняў ў многіх сферах жыцця.


Данііл Гаравы, Дзмітрый Пецярбурцаў, 2 «А» курс.
Фота факультэта міліцыі

Навіны