26
Ср, Чэр

Курсанты наведалі ветэрана кафедры аператыўна-вышуковай дзейнасці

Курсанты пабывалі ў гасцях ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, заслужанага работніка МУС палкоўніка ўнутранай службы ў адстаўцы Леаніда Мікалаевіча Калінковіча.

Ветэран - у мінулым начальнік кафедры аператыўна-вышуковай дзейнасці Мінскай вышэйшай школы МУС СССР, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт - гасцінна сустрэў курсантаў. Прадстаўнікі 1 «А» і 1 «В» курсаў факультэта міліцыі пацікавіліся здароўем ветэрана, аказалі дапамогу, распавялі аб акадэміі, жыццi свайго факультэта і педагогах профільнай кафедры АВД.

Леанід Мікалаевіч з задавальненнем падзяліўся з моладдзю ўспамінамі, распавёў аб партызанскім атрадзе, службе ў крымінальным вышуку і дзейнасці ў Мінскай вышэйшай школе МУС СССР. За час службы Леанід Мікалаевіч быў узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені, медалямі «За баявыя заслугі», «Партызану Айчыннай вайны» I ступені, «За Перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.», «Ветэран працы».


Павел Васільеў,
1 «В» курс.
Фото аўтара

Навіны