17
Ат, Вер

У гасцях - вядомая артыстка балета

Салістка Дзяржаўнага акадэмічнага ансамбля танца Беларусі Юлія Галавіна пабывала на факультэце міліцыі.

У час сустрэчы з курсантамі прадстаўніца беларускай школы балета распавяла пра сваё захапленне, якое стала прафесіяй. Ўзгадала і трэніроўкі па 12 гадзін, і спецыяльныя дыеты. Госця ўпэўненая, што ўсе цяжкасці пераадольныя на шляху да мары, а галоўная матывацыя - магчымасць дарыць радасць людзям праз мастацтва.

Юлія Галавіна - стыпендыят спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы таленавітай моладзі, уладальніца дзяржаўнай узнагароды «Медаль Францыска Скарыны». Артыстка не пакідае па-за ўвагай культурнае выхаванне маладога пакалення і выкладае ў адной з балетных школ. Прыходзяць на заняткі танцам і дарослыя.

Наша госця падзялілася ўражаннямі пра гастрольнага жыцця. Выступала на сцэнах Бельгіі, Індыі, Паўночнай Карэі, Францыі, Японіі ... Балерына прызналася, што аматары мастацтва не раз прапаноўвалі ёй застацца за мяжой, але свой дом дзяўчына бачыла заўсёды толькі ў Беларусі. Таму і далейшая гутарка з курсантамі пра малую радзіму атрымалася асабліва цёплай.


Данііл Гаравы, 3 «А» курс.
Здымкі Паўла Васільева, 2 «В» курс

Навіны