22
Чц, Жні

Курсанты - удзельнікі забегу ў гонар Дня абаронцаў Айчыны

У Мінску прайшоў «Забег сапраўдных мужчын» на дыстанцыях 1 кіламетр і 3 кіламетры. Курсанты Акадэміі МУС проста не маглі прапусціць такую спартыўную падзею.

Мерапрыемства, арганізаванае Беларускай федэрацыяй лёгкай атлетыкі, яшчэ за тыдзень да старту сабрала за сябе 2000 жадаючых. Па рэгламенце спаборніцтваў, удзельнікі павінны былі бегчы з аголеным торсам, надзеўшы зімовую шапку і рукавіцы.

Кожны абаронца Айчыны прадэманстраваў у забегу не толькі добрую фізічную падрыхтоўку, але і валявой характар. Запомніўся забег і курсантам 3 «А» курса факультэта міліцыі Акадэміі МУС. «Дзень 23 лютага лічыцца святам мужчын, абаронцаў Айчыны, і нават прыгожай паловы, якая носіць пагоны. Прысвечаныя святу мерапрыемствы не толькі гуртуюць асобна ўзятыя калектывы розных устаноў і арганізацый, але і ўсіх грамадзян, - падзяліўся меркаваннем курсант Ігар Грабніцкі. - Шмат пра што кажа той факт, што падобныя забегі штогод набіраюць папулярнасць, асабліва сярод моладзі. Здаровы лад жыцця і спорт вітаюцца і падтрымліваюцца ў нашай дзяржаве. Невыпадкова кажуць: здаровая моладзь - здаровая нацыя, а значыць, і светлая будучыня!»

Пасля забегу курсанты разам з астатнімі ўдзельнікамі ўдосталь наеліся салдацкай кашы і сагрэліся гарачай гарбатай. Спаборніцтвы атрымаліся займальнымі і па-спартоваму эмацыйнымі.


Данііл Гаравы, 3 «А» курс.
Фота з інтэрнэту

Навіны