15
Пт, Ліс

Факультэт сабраў 11 каманд на гульнях КВЗ

Напярэдадні Новага года факультэт міліцыі правёў гульні КВЗ. Традыцыйныя спаборніцтва сабралі каманды розных курсаў.

Самыя актыўныя і творчыя хлопцы выйшлі на сцэну, каб выйграць прыз вясёлых і знаходлівых. Гульні пачаліся з прывітання, услед за якім адбыліся іншыя гумарыстычныя выступы. Дзякуючы запальнаму жарту у фінал выйшлі ўсе тры каманды трэцякурснікаў, а таксама дружына 4 «В» курса.

Удзельнікі заключнага этапу КВЗ спаборнічалі ва ўменні трымацца на сцэне і адказваць на каверзныя пытанні, дэманстравалі свой музычны талент і крэатыў у працы з відэаролікамі. Чатыры конкурсы падарылі гледачам зарад пазітыву. На думку журы, лепш за ўсіх з заданнямі справіліся прадстаўнікі 3 «В»  курсу. Другое месца заняў «атрад моладзі асаблівага настрою» 4 «В» курса. Тройку прызёраў завяршылі гумарысты 3 «Б» курса.


Юрый Чыжонкаў, 4 «В» курс. Фота аўтара



Навіны