26
Ср, Чэр

Выходныя дні ў Нарачанскім нацыянальным парку

Сем кіламетраў па экалагічнай сцежцы і адпачынак на турыстычным прывале - курсанты факультэта міліцыі правялі выхадныя ў Нарачанскім парку.

Курсанты 2 «А» курса прайшлі па маршруце незабыўнай прыгажосці. У парку высокія ўзгоркі чаргуюцца з азёрнымі катлавінамі, па берагах вадаёмаў іглічныя лясы. На шляху сустрэліся возера Грубля, Грубелька, Мёртвае, рака Страча. Экалагічная сцежка абсталявана назіральнымі пляцоўкамі і месцамі адпачынку, ўпрыгожана драўлянымі скульптурамі. Арыентавацца дапамагаюць паказальнікі і інфармацыйныя знакі.

Хлопцы дружна, дапамагаючы адзін аднаму, уладкавалі турыстычную стаянку, разбілі палаткі і развялі вогнішча. Песні пад гітару і конкурсы нікому не далі засумаваць.

- Такі адпачынак запомніўся. Нават дрэннае надвор'е зусім яго не сапсавала, - падзяліўся ўражаннямі радавы міліцыі Мікалай Семянюк. - Упэўнены, сумесныя вандроўкі, нават непрацяглыя, па-сапраўднаму гуртуюць калектыў. А перад сэсіяй актыўны адпачынак - лепшы спосаб набрацца сіл.


Дзмітрый Пецярбурцаў, 2 «А» курс.
Фота: way.by

Навіны