17
Ат, Вер

Альма-матер помнит: курсанты почтили память офицера-руководителя

З нагоды 60-годдзя з дня ўтварэння Акадэміі МУС курсанты наведалі магілу былога начальніка ВНУ генерал-маёра міліцыі Івана Сцяпанавіча Сяргея.

Курсанты ўсклалі кветкі і ўшанавалі памяць афіцэра, чыё імя назаўсёды ўвайшло ў гісторыю акадэміі.

Іван Сцяпанавіч ў 1972 годзе скончыў Гродзенскі тэхнікум фізічнай культуры пры Савеце Міністраў БССР у 1981 г. - Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А.С. Пушкіна, а ўжо ў 1986 годзе - Мінскую вышэйшую школу МУС СССР (цяпер - Акадэмія МУС). Пераступаючы парог альма-матэр, праваахоўнік, напэўна, нават не мог сабе ўявіць, што праз два дзясяткі гадоў стане на чале ВНУ.

Службу ў органах унутраных спраў Іван Сцяпанавіч пачаў яшчэ ў 1977 годзе на пасадзе інспектара па справах непаўналетніх Шчучынскага РАУС. У гэтым аддзеле пазней займаў кіруючыя пасады, а затым стаяў ля руля УУС розных абласцей. Так, у 1999-2001 гадах з'яўляўся намеснікам начальніка УУС Гродзенскага аблвыканкама, у 2001-2005 гадах узначаліў УУС Магілёўскага аблвыканкама, а ўжо ў 2005-м - УУС Мінскага аблвыканкама. Акадэміяй МУС кіраваў у 2008-2009 гадах. Іван Сцяпанавіч ўдастоены медалёў "За бездакорную службу" трох ступеняў, юбілейных і памятных узнагарод.

Курсанты міліцэйскай ВНУ застаюцца верныя традыцыям і берагуць гістарычную памяць. Наведванне мемарыялаў і магіл - важная традыцыя Акадэміі МУС. Традыцыя значная для ўсіх пакаленняў.


Дзяніс Мацвеенка, 1 «Б» курс. фота аўтара

Навіны